Мужчына аддаў ашуканцам 33 тысячы долараў. Думаў, што гандлюе нафтай, алмазамі і золатам

У Гродзенскай вобласці мужчына трапіўся на вуду махляроў і аддаў ім амаль 33 тысячы даляраў - купіў бы двухпакаёвую кватэру ў Гродна, а застаўся ні з чым і ў даўгах.

Жыхар Ваўкавыска некалькі гадоў лічыў сябе паспяховым анлайн-брокерам, гуляў на стаўках з нафтай, металамі, каштоўнасцямі. Зараз жа ходзіць на допыты да следчых і шукае, хто ж так спрытна маніпуляваў ім самім з далёкіх Маршалавых выспаў. Тут здарылася ўсё як у казцы пра Бураціна — амаль 33 тысячы мужчына перадаў невядомаму ў надзеі зарабіць мільёны на гандлі нафтай, алмазамі і золатам.

Прынцып кампаніі «Трэйд 12» быў просты — больш укладзеш, больш атрымаеш. Мужчына ўзяў крэдыт, прадаў машыну. Не хваляваўся, сума заробку на яго анлайн рахунку расла. За два гады набегла на 2-х пакаёвую кватэру. Але калі вырашыў забраць выручку, брокеры перасталі выходзіць на сувязь, распавядае ОНТ.

«Следчыя ўсталявалі, што згодна з размешчанай у інтэрнэце інфармацыяй, кампанія, якой жыхар Ваўкавыска пералічыў свае грашовыя сродкі, зарэгістраваная ў Англіі, а працуе па заканадаўстве Маршалавых выспаў. Пры гэтым шэраг інтэрнэт-рэсурсаў змяшчае звесткі, што дзейнасць кампаніі з’яўляецца чарговым ашуканскім праектам», — кажа Сяргей Шаршаневіч, афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці.

Уласныя верталёты, вілы, фірмы ў прома-роліках — на справе аказваюцца узятымі на пракат, а героі акторамі. Эксперты тлумачаць, ашуканцы добрыя псіхолагі, лёгка гуляюць на пачуццях людзей — як жа адмовіць сябру або прапусціць магчымасць зарабіць. Лісты аб спадчыне, званкі з банкаў, просьбы сяброў заняць грошай, псеўда-жаніхі. Схем падману сотні, а ашуканскіх сайтаў тысячы. Не важны пол, узрост, род заняткаў чалавека. Заявы ў міліцыю растуць як на дражджах — з пачатку года ўжо больш за 200 толькі ў Гродзенскай вобласці.

«Як паказвае практыка, усталяваць, і, што самае галоўнае, даказаць вінаватасць пэўнай асобы, якая знаходзіцца за мяжой, асабліва ў далёкім замежжы даволі праблематычна і ўдвая праблематычна вярнуць грошы. Ну калі шчыра, нават практычна немагчыма», — кажа Сяргей Чарняк, начальнік аддзела «К» УУС Гродзенскага аблвыканкама.

А аддаюць часам і па 70 тысяч долараў і больш. Крымінальныя справы заведзеныя па ўсёй краіне. Такія расследавання доўжацца месяцамі, вяртаюць грошы адзінкі. І тое толькі калі ілжэброкер расіянін ці ўкраінец. Арганізатараў той самай кампаніі «Трэйд 12» пад новы год затрымалі ў Кіеве. Але фірма працуе і сёння. І заўсёды галоўны козыр ашуканцаў у судзе — грошы людзі аддавалі добраахвотна і ведалі, што ідуць на рызыку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025