У Беларусі стартуе пяты конкурс прафесійных бармэнаў Lidskae Beer Master, паведамілі арганізатары — кампанія «Лідскае піва» пры падтрымцы школы бартэндынга Splash & Dash.
Мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя культуры піцця. У бягучым годзе акцэнт зроблены на творчых здольнасцях барменаў і арыгінальнасці падачы кактэйляў. У складзе кожнага з іх будзе піва «Лідскае Premium». Гатунак для конкурсу быў падабраны невыпадкова: у гэтым годзе спаўняецца 10 гадоў з моманту з’яўлення гэтага піва на беларускім рынку. Дадзены гатунак стаў першым арыгінальным прадуктам, створаным сумеснымі намаганнямі лідскіх півавараў і спецыялістаў фінскага канцэрна Olvi, які стаў стратэгічным інвестарам «Лідскага піва» ў канцы 2008 года.
— Пяты год запар мы праводзім конкурс сярод прафесійных бармэнаў Беларусі. Узровень іх майстэрства пастаянна расце. Тэндэнцыя такая, што бармэн — гэта не проста супрацоўнік установы, які стаіць за барнай стойкай, а харызматычны і крэатыўны чалавек, які ператварае працэс падрыхтоўкі напояў у шоў, — адзначыў галоўны півавар ААТ «Лідскае піва» Алег Малахаў. — Цяпер мы плануем надаць асаблівую ўвагу персоне бармэна, яго здольнасцях да крэатыўнай падачы свайго кактэйлю.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца па 25 сакавіка. У адборачным туры конкурсу журы будзе прымаць і ацэньваць рэцэпты аўтарскіх кактэйляў на аснове піва «Лідскае Premium».
Паўфіналістаў чакае вебінар па асновах сэлфбрэндынга і сторытэлінга, пасля чаго атрыманыя парады трэба будзе прымяніць у справе: расказаць аб сваім напоі і падрыхтаваць прэзентацыю.
У фінал пройдуць 15 бармэнаў. Пры выбары фіналістаў журы ацэніць інтэграцыю брэнда, крэатыўны складнік выканання задання, фармат рэалізацыі і прэзентацыю рашэння. Прадстаўляць кактэйлі ў фінале ўдзельнікі будуць экспертам барнай індустрыі, медыйным асобам, кіраўніцтву «Лідскае піва». Журы ацэніць смак кактэйлю, яго назву і арыгінальнасць падачы.
Да першага юбілею конкурсу прызавы фонд павялічаны: цяпер прыз за 1 месца складзе 5 000 рублёў, 2 месца — 3 000 рублёў, 3 месца — 2 000 рублёў.
Рэспубліканскі прафесійны конкурс бармэнаў Lidskae Beer Master праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» з 2015 года. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускія бармэны ва ўзросце ад 19 гадоў і з вопытам работы ад 6 месяцаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…