У доме на вуліцы Серафімовіча адбыўся пажар, эвакуіравалі 11 чалавек. Медыцынская дапамога спатрэбілася толькі гаспадару кватэры, піша “Гродзенская праўда”.
– Стан пацыента цяжкі, ён знаходзіцца ў рэанімацыі, але мужчына ў свядомасці. У яго абпалена 30% цела, у асноўным агнём апалена спіна. З-за сур’ёзнасці апёку пацыент ляжыць на спецыяльным ложку для апёкавых траўмаў, – распавёў Сяргей Лазарэвіч, галоўны ўрач гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
На дадзены момант дакладная прычына пажару невядомая, усе абставіны здарэння высвятляюцца.


