Пасля абурэнняў гараджан, якія выкладвалі ў сетку фатаграфіі з парушэннем паркоўкі каля ўваходу ў Фарны касцёл 7 сакавіка там усталявалі абмежавальнікі - бетонныя паўсферы.
У пабліку «Новости Гродно | Grodno.news» 11 лютага з’явіўся запіс з фотаздымкамі каля Фарнага касцёла. Аўтар фота падпісаў здымкі так: «Самыя веруючыя паркуюцца бліжэй да бога». Запіс сабраў шмат каментароў.
Фатаграфіі з парушэннем паркоўкі трапілі на навінавыя парталы, пасля чаго служба ДАІ адрэагавала. Цяпер каля касцёла ніхто не зможа паркавацца, у тым ліку і вясельныя картэжы.