Днём 34-гадовая гродзенка разам з мужам знаходзіліся ў кватэры на другім паверсе дома па вуліцы Гагарына. Яна займалася хатнімі справамі і ў нейкі момант выйшла на балкон. Муж у гэты час пайшоў на пляцоўку. Нахіліўшыся каля парапета, яна не ўтрымалася і выпала. Жанчына спачатку ўпала на казырок балкона першага паверха, адкуль ужо скацілася на зямлю, паведамляе міліцыя.
Пад балконам зроблены газон для кветак, абгароджаны для дэкору камянямі, на якія і ўпала жанчына, зламаўшы руку і стукнуўшыся спіной. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла пацярпелую ў бальніцу.
Як патлумачыла гродзенка, яна ўпала выпадкова. Крымінальнага следу ў дадзенай гісторыі няма.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…