Новыя правілы пачалі дзейнічаць у грjдзенскай гімназіі імя Яўхіма Карскага. У дзяцей перад урокам забіраюць тэлефоны, дазваляюць карыстацца імі толькі на перапынках.
Як стала вядома С**бодзе, новаўвядзенне пачало працаваць з пачатку сакавіка.
Правілы карыстаньня мабільнымі тэлефонамі зьявіліся на сайце гімназіі. Яны датычаць як вучняў, так і настаўнікаў і іншых супрацоўнікаў навучальнай установы.
На парушальніка складуць дакладную запіску. Вучню будзе пагражаць папярэджаньне, запіс у дзёньніку, паведамленьне або выклік бацькоў у школу, настаўнікам — заўвага, вымова.
Калі гімназіст моцна парушыць правілы, настаўнік або гімназічнае кіраўніцтва могуць забраць у яго тэлефон і аддаць толькі бацькам.
Ва ўнутраных правілах ёсьць спасылка на артыкул 126 Кодэксу аб адукацыі.
Дырэктар горадзенскай гімназіі № 1 імя акадэміка Яўхіма Карскага Барыс Сяброўскі сказаў, што правілы карыстаньня мабільнымі тэлефонамі прыняла апякунская рада гімназіі, у якую ўваходзяць бацькі вучняў. Ініцыятыва належыць самой установе, рэкамэндацый «зьверху» не было.
Прычына забароны карыстацца мабільнікамі — «перашкаджаюць на ўроках, адцягваюць увагу дзяцей».
Як патлумачыў Барыс Сяброўскі, у клясах на стале настаўніка стаяць адмысловыя скрынкі з нумарамі. Перад пачаткам уроку школьнік кладзе туды свой тэлефон, а пасьля ўроку можа забраць. Настаўніку таксама нельга размаўляць праз тэлефон падчас уроку. Свой гаджэт ён можа пакласьці ў тую самую скрыню або проста на стол.
На пытаньне, што будзе з тымі, хто не захоча здаваць свае тэлефоны, дырэктар гімназіі запэўніў, што ў іх такога не бывае.
«Як гэта ня хоча? Правілы ўнутранага распарадку ён (вучань) павінен выконваць па Статуце гімназіі. У нас такіх выпадкаў няма і ня будзе», — сказаў Сяброўскі.
Па словах дырэктара, бацькі гімназістаў ведаюць пра новаўвядзеньне.
Прэсавая сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая сказала С**бодзе, што рашэньне, ці можна карыстацца мабільнымі тэлефонамі ў школе, прымае адміністрацыя школы.
«Ва ўсіх краінах Эўразьвязу даўно гэта зрабілі. І ніхто не абураецца. Дазваляецца карыстацца тэлефонам ці айфонам у тым выпадку, калі ён неабходны для навучальнага працэсу», — сказала Людміла Высоцкая.
Юрыст і сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі Human Constanta Аляксей Казьлюк сказаў С**бодзе, што дакумэнт (правілы карыстаньня мабільнымі тэлефонамі) сумнеўны зь некалькіх прычын:
Напрыклад, нормы, па якіх адміністрацыя можа забіраць тэлефоны ў вучняў, хай нават і часова, не грунтуюцца на заканадаўстве. У кодэксе аб адукацыі няма такіх дысцыплінарных спагнаньняў, як часовае адбіраньне маёмасьці. Паводле артыкула 128 Кодэксу аб адукацыі, да дысцыплінарных спагнаньняў адносяцца заўвага, вымова і адлічэньне.
Калі казаць пра адбіраньне маёмасьці (тэлефонаў) як прафіляктыку, то ў Кодэксе аб адукацыі няма нічога пра прафіляктыку парушэньня лякальных нарматыўных актаў, а да прафіляктыкі злачынстваў і правапарушэньняў гэта ня мае дачыненьня.
Мабільныя тэлефоны забараняюць ня толькі беларускім школьнікам. Як піша T*t.by, імі нельга карыстацца прынамсі ў школах Нямеччыны і Францыі. Некаторыя настаўнікі гэтаксама перад заняткамі зьбіраюць тэлефоны ў скрыню і ставяць яе так, каб дзіця бачыла. Калі ў францускай школе дзіця ўключыць мабільны тэлефон, то яго забяруць і аддадуць толькі бацькам.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…