Прэзентацыя кнігі «Горад адзін, успаміны розныя» прайшла 5 сакавіка ў непрызнаным уладамі Саюзе палякаў у Беларусі. У вялікай зале на Будзёнага, 48 каля ста чалавек слухалі, як журналіст Hrodna.life цягам года збіраў успаміны пажылых гродзенцаў.
На прэзентацыі прысутнічала і адна з гераінь кнігі Пелагея Аляшкевіч. Яна з задавальненнем падзялілася з гродзенцамі сваёй гісторыяй міжваеннага і ваеннага жыцця ў горадзе.
Пасля прэзентацыі слухачы актыўна падыходзілі да журналіста і распавядалі свае сямейныя гісторыі.
«Мне прыемна, што мая праца выклікала столькі ўвагі у гродзенцаў. Значыць, ім цікава. Гэта ўжо трэцяя прэзентацыя, паступаюць яшчэ прапановы. Шматлікія водгукі натхняюць займацца тэмай даваеннага і ваеннага Гродна і далей. Да канца года я стаўлю сабе задачу — выпусціць другую частку ўспамінаў.
Пошукі герояў працягваюцца ў Гродне, а таксама я збіраюся ў камандзіроўку ў польскія гарады, дзе жывуць гродзенцы, якія вымушаныя былі з’ехаць з роднага горада пасля Другой сусветнай вайны. Працы шмат, галоўнае паспець. Сярэдні ўзрост апытваных мною людзей — 92 гады", — распавёў Руслан Кулевіч.
«Горад адзін, успаміны розныя» — першае выданне ад Hrodna.life і першая кніга, выдадзеная з дапамогай краўдфандынгу ў Гродне. У кнігу ўвайшлі успаміны 16 гродзенцаў-старажылаў. Большую частку наклада замовілі гродзенцы. Апроч таго кнігу замаўлялі чытачы з Польшчы, Злучаных Штатаў Амерыкі, Расіі, Кіпра і Ізраіля.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…