Прэзентацыя кнігі «Горад адзін, успаміны розныя» прайшла 5 сакавіка ў непрызнаным уладамі Саюзе палякаў у Беларусі. У вялікай зале на Будзёнага, 48 каля ста чалавек слухалі, як журналіст Hrodna.life цягам года збіраў успаміны пажылых гродзенцаў.

На прэзентацыі прысутнічала і адна з гераінь кнігі Пелагея Аляшкевіч. Яна з задавальненнем падзялілася з гродзенцамі сваёй гісторыяй міжваеннага і ваеннага жыцця ў горадзе.


«Столькі людзей прыходзіла толькі на Вольскага». Пры поўным аншлагу прайшла прэзентацыя кнігі Руслана Кулевіча з успамінамі гродзенцаў


Пасля прэзентацыі слухачы актыўна падыходзілі да журналіста і распавядалі свае сямейныя гісторыі.

«Мне прыемна, што мая праца выклікала столькі ўвагі у гродзенцаў. Значыць, ім цікава. Гэта ўжо трэцяя прэзентацыя, паступаюць яшчэ прапановы. Шматлікія водгукі натхняюць займацца тэмай даваеннага і ваеннага Гродна і далей. Да канца года я стаўлю сабе задачу — выпусціць другую частку ўспамінаў.

Пошукі герояў працягваюцца ў Гродне, а таксама я збіраюся ў камандзіроўку ў польскія гарады, дзе жывуць гродзенцы, якія вымушаныя былі з’ехаць з роднага горада пасля Другой сусветнай вайны. Працы шмат, галоўнае паспець. Сярэдні ўзрост апытваных мною людзей — 92 гады", — распавёў Руслан Кулевіч.

«Горад адзін, успаміны розныя» — першае выданне ад Hrodna.life і першая кніга, выдадзеная з дапамогай краўдфандынгу ў Гродне. У кнігу ўвайшлі успаміны 16 гродзенцаў-старажылаў. Большую частку наклада замовілі гродзенцы. Апроч таго кнігу замаўлялі чытачы з Польшчы, Злучаных Штатаў Амерыкі, Расіі, Кіпра і Ізраіля.

"Прыемна, што праца выклікала столькі ўвагі". Руслан Кулевіч прэзентаваў сваю кнігу ў Саюзе палякаў
"Прыемна, што праца выклікала столькі ўвагі". Руслан Кулевіч прэзентаваў сваю кнігу ў Саюзе палякаў
"Прыемна, што праца выклікала столькі ўвагі". Руслан Кулевіч прэзентаваў сваю кнігу ў Саюзе палякаў
"Прыемна, што праца выклікала столькі ўвагі". Руслан Кулевіч прэзентаваў сваю кнігу ў Саюзе палякаў

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]