Старшыня гродзенскага «Нёмана» Іван Варсовіч у праграме «Спорт-кадр» на тэлеканале «Беларусь 5» распавёў пра тое, як будуць матывавацца гульцы каманды ў будучым сезоне, а таксама закрануў «Справу Савіцкага».

«Хочам павялічыць суму прэміяльных, каб было больш матывацыі ў каманды. Атрымаецца ці не, стане вядома бліжэй да чэмпіянату. Прэміяльныя плануем рабіць за перамогу ў чэмпіянаце і нічыю на выездзе. У матчах супраць БАТЭ, Шахцёра, мінскага і брэсцкага Дынама ў Нёмана будуць двайныя прэміяльныя. Не хачу агучваць сумы, таму што бюджэт да канца не сфармаваны. Сума не будзе вельмі істотнай, але матываваць будзе.

«Справа Савіцкага» скончылася для Нёмана ў кастрычніку, калі мы выйгралі арбітраж. Атрымалі выканаўчы ліст, што Дынама павінна нам 265 тысяч даляраў. Як паступіць АБФФ, не ведаю. На сённяшні момант чакаем", — распавёў Варсовіч.