Дзяўчына прыехала з Шатландыі без правоў кіроўцы і заехала ў Лідзе ў тры машыны

Ланцужок з пабітых машын можна было назіраць сёння раніцай пры пад’ездзе да пешаходнага пераходу ў раёне райвыканкама ў Лідзе, піша lidanews.by.

Як патлумачылі рэдакцыі ў ДАІ, ДТЗ адбылося каля 8 гадзін раніцы. Аўтамабілі рухаліся з боку кургана. На пешаходным пераходзе для іх гарэла зялёнае святло. Аднак кіроўцы не спяшаліся праехаць «зебру», так як наперадзе, перад скрыжаваннем вуліц Ленінская-Савецкая, утварыўся невялікі «затор». Так і стаялі: «Опель», «Хюндай» і «Форд» … Пакуль у іх ззаду не заехаў «Лексус».

Вінаватай у аварыі стала цяпер жыхарка Шатландыі 1991 года нараджэння, якая прыехала на радзіму ў Воранаўскі раён у госці да бабулі. Дзяўчына патлумачыла, што адцягнулася ад кіравання і не паспела прытармазіць перад аўтамабілем. Дарэчы, вадзіцельскага пасведчання ў ураджэнкі суседняга раёна ніколі не было.

З месца здарэння яе забрала «хуткая», кіроўца «Лексуса» атрымала нязначныя траўмы.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025