Ланцужок з пабітых машын можна было назіраць сёння раніцай пры пад’ездзе да пешаходнага пераходу ў раёне райвыканкама ў Лідзе, піша lidanews.by.
Як патлумачылі рэдакцыі ў ДАІ, ДТЗ адбылося каля 8 гадзін раніцы. Аўтамабілі рухаліся з боку кургана. На пешаходным пераходзе для іх гарэла зялёнае святло. Аднак кіроўцы не спяшаліся праехаць «зебру», так як наперадзе, перад скрыжаваннем вуліц Ленінская-Савецкая, утварыўся невялікі «затор». Так і стаялі: «Опель», «Хюндай» і «Форд» … Пакуль у іх ззаду не заехаў «Лексус».
Вінаватай у аварыі стала цяпер жыхарка Шатландыі 1991 года нараджэння, якая прыехала на радзіму ў Воранаўскі раён у госці да бабулі. Дзяўчына патлумачыла, што адцягнулася ад кіравання і не паспела прытармазіць перад аўтамабілем. Дарэчы, вадзіцельскага пасведчання ў ураджэнкі суседняга раёна ніколі не было.
З месца здарэння яе забрала «хуткая», кіроўца «Лексуса» атрымала нязначныя траўмы.