Навіны

На Гродзенскім мясакамбінаце змяніўся дырэктар — упершыню за 30 гадоў

Анатоль Грышук, які каля 30 гадоў узначальваў адно з самых паспяховых прадпрыемстваў вобласці, пакінуў сваю пасаду. Выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара стаў Алег Іваноў, які раней з’яўляўся намеснікам гендырэктара па вытворчасці і якасці.

Змяніўся таксама галоўны інжынер прадпрыемства. На змену Уладзіміру Філіповічу прыйшоў Мікалай Шашка. Пакуль што — з прыстаўкай «выконваючы абавязкі». Змены ў кіраўніцтве абвясціла прэс-служба мясакамбіната на сваім сайце.

Даведка: хто такі Анатоль Грышук

Анатоль Грышук нарадзіўся 6 лістапада 1955 года ў вёсцы Галынка Бераставіцкага раёна. На прадпрыемства ён прыйшоў у сярэдзіне 70-х гадоў, затым працаваў у сферы мясамалочнай прамысловасці. На прадпрыемства вярнуўся ў 1989 годзе і з таго часу з’яўляўся яго нязменным кіраўніком.

Анатоль Грышук ажыццявіў многія смелыя ідэі: стварыў агратурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы», заснаваў штогадовы пленэр разбяроў, фазанарый у Парэччы і рэалізаваў дзясяткі іншых праектаў. Актыўна захапляўся гандболам, гуляў на пазіцыі брамніка, а апошнія гады актыўна наведваў гандбольныя матчы з удзелам гродзенскіх каманд. Таксама Грышук вядомы як калекцыянер зброі і паляўнічы.

Мае званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі і званне Ганаровага жыхара Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025