Калі для вас уключыўся зялёны сігнал, гэта зусім не падстава імкліва праязджаць скрыжаванне. Лішняя ўважлівасць не пашкодзіць, піша «Гродзенская праўда».

Паглядзіце відэа, якое даслаў у рэдакцыю Autogrodno.by Дзяніс. Гэта субота, каля 10-й раніцы, вуліца Горкага.

Насуперак усім законам логікі і ПДР, дзіця не пераходзіла праезную частку на свой дазваляльны сігнал святлафора. Дзяўчынка ўпэўнена пайшла, калі для яе загарэўся чырвоны сігнал.

— Кіроўца ў правай паласе пасігналіў, чым насцярожыў дзяўчынку і кіроўцу з сярэдняй паласы, які таксама пад’язджаў да скрыжавання. Дзяўчынка была чымсьці захоплена ў тэлефоне, таму забылася пра існаванне свету вакол, — пракаментаваў відэа Дзяніс.

Складваецца ўражанне, што нават прабягаючы міма аўтамабіля аўтара відэа, дзяўчынка працягвала паглядаць у тэлефон.