Альтэрнатыўныя «Казюкі» прайшлі ў дворыку консульства на Будзёнага

Незарэгістраваны Саюз палякаў у Беларусі 3 сакавіка ў падворку ля Генконсульства на Будзёнага зладзіў сваё святкаванне кірмашу «Казюкі». Сёлета «Казюкі» ўпершыню за доўгі час прайшлі не ў памяшканні, а на адкрытай пляцоўцы.

Афіцыйны рамесны кірмаш быў арганізаваны ў цэнтры горада мясцовымі ўладамі. Свята на Будзёнага — альтэрнатыўная прапанова ад Саюза палякаў у Беларусі, які непрызнаны ўладамі.

На кірмашы можна было набыць вырабы з гліны, лазы, саломы, металу ці хлеб з вясковай печы. Анжаліка Борыс, старшыня Саюза палякаў, расказала Польскаму радыё, што кожны рэгіён Беларусі, дзе пражывае польская меншасць, прадстаўлены на Казюках. «У гэтым годзе ў нас ёсць больш за 400 удзельнікаў. Шмат аддзелаў СПБ заангажаваліся, каб прадставіць народныя рамёствы, або проста прыняць удзел», — кажа Анжаліка Борыс.

Польскі генеральны консул у Гродне Яраслаў Ксёнжак даўно аказвае падтрымку арганізацыі Казюкоў. «Мы хочам бачыць у Казюках глыбокую, прыгожую польскую традыцыю былой Рэчы Паспалітайі, а таксама магчымасць паказаць людзям свае шматлікія мастацка-рамесныя таленты. Гэта вельмі важна», — сказаў консул.



Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024