Сёння беларуская міліцыя адзначае 102 гады з моманту ўтварэння органаў. Урачыстая падзея ў абласным цэнтры пройдзе маштабна. Адным з найбольш яркіх момантаў стане марш супрацоўнікаў міліцыі па цэнтры Гродна. Калона урачыстым маршам пройдзе па цэнтры горада да будынка УУС аблвыканкама, піша «Гродзенская праўда».
У сувязі з гэтым будзе абмежаваны рух па вуліцы Ажэшкі і Дзяржынскага (ад 1 Мая да Карбышава), паведамілі ў ДАІ рэгіёну.
Пачнецца ўрачысты марш у 13.30 на Савецкай плошчы, далей калона пройдзе па вуліцах Савецкай, частцы вуліцы Ажэшкі, праз перакрыжаванне Дзяржынскага і Сацыялістычнай у парк Жылібера.