У нядзелю 3 сакавіка на Савецкай плошчы ў Гродне адкрылі кірмаш «Казюкі» — свята рамеснікаў. Сёлета мерапрыемства сабрала каля 200 майстроў з Беларусі, якія прадстаўляюць свае вырабы, выкананыя ў самых розных тэхніках: скура і бісер, дрэва і метал, саломка і пластык. Кірмаш трапіў у аб’ектыў карэспандэнта Hrodna.life.
У гэтым годзе кірмаш працуе два дні. Яго закрыюць у панядзелак 4-га сакавіка.