Гродзенскія зааабаронцы паведамляюць аб чарговым факце жорсткага абыходжання з жывёламі. 2 сакавіка прыблізна ў 15:00 на Вішняўцы жыхар горада Ігар Курбанаў знайшоў сабаку з моцна зацягнутым на шыі ашыйнікам. Меркавана жывёлу задушылі. Хто гэта зрабіў і каму належаў сабака, на дадзены момант невядома.

Па словах мужчыны, які знайшоў труп сабакі, жывёла памерла незадоўга да яго з’яўлення. Ігар лічыць, што сабаку відавочна задушылі ці павесілі.

«Гэтую карціну я назіраў у лесе каля станцыі пералівання крыві, калі шпацыраваў са сваім сабакам, — распавядае Ігар. — Жывёла ляжала ў рове, калі я падышоў. Пачаў разглядаць, убачыў прыгожы і дарагі аброжак. Магу меркаваць, што жывёла належала да жанчыны. Лагічна, калі сабака памірае, то гаспадары хаваюць і закопваюць, але тут проста ў рове ляжыць з зацягнутым ашыйнікам. Я праверыў аброжак і зрабіў выснову, што сабаку задушылі ці павесілі. Я не магу дакладна сцвярджаць, што менавіта так, але гэта асабіста маё меркаванне».

Ігар перадаў інфармацыю валанцёрам. Калі хтосьці пазнае сабаку, паведаміце пра гэта ў групу «Адданае сэрца».

Таксама сведка перадаў інфармацыю ў міліцыю. Цела сабакі забралі на экспертызу.

За жорсткае абыходжанне з жывёламі ў Беларусі прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу або пазбаўлення волі.


Гродзенец біў сабаку і пакінуў на марозе — завялі крымінальную справу

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]