Гродзенка, якая прабяжыць марафон у Токіа, збірае грошы на дапамогу хворым дзецям

Таццяна свой 28-ы дзень народзінаў адзначыць забегам на Такійскім марафоне. Квіток на адзін з самых прэстыжных марафонаў у свеце дзяўчына выйграла ў латарэю. Дата супала з яе днём нараджэннем. Але Таццяна хоча не проста паўдзельнічаць у вядомым забегу, але і дапамагчы хворым дзецям.

Не проста інфармаваць, але рэальна дапамагаць

Дзяўчына хоча, каб у Беларусі развівалася культура бегавой дабрачыннасці. «У нас людзі на масавых забегах проста апранаюць майку з сімволікай і заклікам да дзеяння. Гэта толькі дапамагае распавесці пра праблему», — кажа яна. Такую форму Таццяна называе пасіўнай. Яна хоча, каб бегуны маглі не толькі інфармаваць, але і рэальна дапамагаць рублём.

Таццяна разам з дабрачыннай арганізацыяй «Геном» пачала збор сродкаў для куплі апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх (НШВЛ) для дзяцей са спінальнай-мышачнай атрафіяй (СМА) у Беларусі.

Як гэта, пастаянна прасіць грошай на лячэнне?

Заняцца дабрачыннасцю Таццяну падштурхнулі гісторыі пра бацькоў дзяцей, якім патрэбна дапамога. «Як гэта, пастаянна прасіць грошы на лячэнне, збіраць сотні тысяч нітка да ніткі? Я не раз чытала і чула пра сем'і з дзецьмі з інваліднасцю ў беларускай правінцыі».

Адзін апарат каштуе каля 10 000 долараў, не лічачы выдаткаў на расходныя матэрыялы. У больш чым палове сем’яў дзяцей з СМА выхоўваюць жанчыны без удзелу бацькоў. У асноўным гэтыя мамы жывуць толькі на дапамогу па доглядзе і пенсію па інваліднасці.

youtu.be/HmYLX4IB9QM

Таня бяжыць Такійскі марафон 2019 у свой Дзень нараджэння і просіць усіх яе падтрымаць — дапамагчы сабраць сродкі на куплю апарата.

«Няхай сябры падтрымаць і павіншуюць мяне з днём нараджэння не лайкам у сацыяльных сетках, а невялікім ахвяраваннем. Гэтая сума мне здаецца касмічнай, але, спадзяюся, разам мы яе здужаем».

Прыняць удзел у зборы сродкаў можна на сайце secondbreath.online альбо папоўніўшы баланс мабільнага тэлефона Таццяны. Усе сабраныя сродкі будуць перададзеныя ў «Геном» для куплі апарата НШВЛ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025