Некалькі гадоў таму тэрыторыя вайсковай часткі ў мікрараёне Вішнявец скарацілася. З вызваленай тэрыторыі знялі плот, і на раней «закрытыя зямлі» цяпер можа патрапіць любы, піша “Гродзенская праўда”.
Менавіта там, на Індурскай шашы, гулялі дзеці. Школьнікі ўбачылі прадмет, падобны на бутэльку, які тырчаў з зямлі . Аднак знаходка апынулася куды больш небяспечнай – гэта быў 30-міліметровы снарад канца 20 стагоддзя. Нягледзячы на ўзрост, хлопцы паведамілі пра боепрыпасы ў міліцыю.
– На месца аператыўна выбыла сапёрная група і вывезла снарад на палігон для далейшага знішчэння, – паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама.



