Сустрэча з журналістам Hrodna.life і аўтарам кнігі «Горад адзін — успаміны розныя» адбылася 27 лютага ў межах універсітэцкага праекта «Інтэлектуальныя серады». На сустрэчу сабраліся каля 15 студэнтаў гуманітарных дысцыплін — гісторыкі, сацыёлагі, журналісты і два выкладчыкі. «А раскажыце пра катакомбы», — сустракаюць Руслана. Але пра ўсё па парадку.
Дацэнт ГрДУ Аляксандр Горны, які запрасіў Руслана, расказаў, што сам прачытаў кнігу ў цягніку за некалькі гадзін. Параіў прачытаць яе студэнтам, тым больш, што чытаецца яна лёгка і нязмушана. Ён лічыць, што вельмі важна, каб з’яўляліся падобныя кнігі, якія адлюстроўваюць менавіта вусную гісторыю.
Руслан трошкі расказаў пра кожнага героя сваёй кнігі. Падштурхнуў яго займацца зборам успамінаў Казімір Сальвясюк, 1922 года нараджэння, які не дажыў да выдання кнігі.
«Цяпер ніхто з гісторыкаў не збірае інфармацыю пра даваенны спорт. А дзядуля расказаў, як было да вайны, якія габрэйскія, польскі каманды былі, і падштурхнуў мяне».
Аляксандр Горны прапанаваў сваім студэнтам займацца тэмамі, якія гучалі ў гісторыях Руслана — даваенная мода, даваенны спорт. Таксама параіў Руслану падумаць пра стварэнне тэматычных фотаальбомаў.
Руслан расказаў, што захацеў стаць журналістам у войску. Ён служыў у спецназе, дзе вучылі адшукваць інфармацыю любой цаной. «Нас вучылі: я не ведаю слова «не магу», я ведаю слова «трэба».
Сакрэтам поспеху Руслан называе актыўную працу ў сацсетках і піяр сваёй дзейнасці. Студэнты абяцалі падпісацца на яго інстаграм. А таксама прасілі ўзяць з сабой у гарадскія падвалы і выказвалі гатоўнасць паўдзельнічаць у экскурсіях.
«Займайцеся, рабіце, гэта займае шмат часу, але гэта таго вартае», — даў урок маладому пакаленню Руслан напрыканцы. Кафедры ён падарыў кнігу, за якой студэнты прама на сустрэчы занялі чаргу.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…