Буйную партыю ювелірных вырабаў меркавана з срэбра выявілі ў схованках аўтамабіля супрацоўнікі мытні, паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.
Каштоўнасці меў намер перанесьці з Польшчы праз пункт пропуску «Брузгі» грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Ювелірныя вырабы ў 63 поліэтыленавых ўпакоўках былі схаваныя ад мытнага кантролю ў схованках, абсталяваных у рулявым коле і панэлі кіравання аўтамабіля «Honda Civic». Усяго выяўлена 2 266 бранзалетаў і ланцужкоў.
Сам грамадзянін пацвердзіў, што адмыслова схаваў каштоўнасці, каб не выплачваць належныя мытныя плацяжы.
Агульны кошт тавару склаў каля 13,5 тысяч беларускіх рублёў, а легкавога аўтамабіля «HondaCivic», як прадмета здзяйснення правапарушэння, — 5,8 тысяч беларускіх рублёў.
Гродзенскай рэгіянальнай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс па ч. 2 арт. 14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае канфіскацыю, як утоеных тавараў, так і транспартнага сродку, што выкарыстоўваецца для незаконнага перамяшчэння. Партыя вырабаў знаходзіцца на экспертызе.
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…