Ужо на гэтых выхадных, 2−3 сакавіка, у кінатэатры «Космас» адбудуцца спецыяльныя паказы фільма «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» на беларускай мове. Паказы прысвечаныя Дню роднай мовы і ладзяцца ў межах праекта «Беларускія ўікэнды». Пачатак сеанса ў абодва дні - 16:00.
Пераклад і паказы фільмаў праекта здзяйсняе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы Velcom. На гродзенскіх паказах таксама можна будзе набыць кнігу К. С. Льюіса, паводле якой зроблены фільм, у перакладзе на беларускую мову.
Пры зацікаўленасці гродзенцаў арганізатары збіраюцца ладзіць паказы фільмаў у прафесійнай беларускай агучцы штомесяц. Гродна стане першым пасля Мінску горадам, дзе такія паказы плануюць зрабіць рэгулярнымі. Адна з бліжэйшых прэм’ер «Беларускіх уікэндаў» — трылогія «Уладар пярсцёнкаў» на роднай мове.
***
Захапляльнае фэнтэзі «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» рэжысёра Эндру Адамсана расказывае аб прыгодах чацвярых дзяцей, якія апынуліся ў новым для сябе месцы пад наглядам дзівакаватага прафесара. Пасля пераезду дзеці выяўляюць у яго доме таямнічы гардэроб, адчыніўшы дзверцы якога, можна трапіць у казачную краіну Нарнію, населеную фантастычнымі істотамі, разумнымі жывёламі і д’ябальскімі тролямі. Заклінанне злой вядьмаркі прывяло Нарнію да вечнай зімы, і толькі цар Аслан здольны развеяць чары і вызваліць незвычайную краіну ад улады ліхадзейкі.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…