Канцэрт да 60-годдзя гродзенскага барда і шоўмэна Віктара Шалкевіча прайшоў у Цэнтры гарадскога жыцця 27 лютага. У залі сабралася каля 200 прыхільнікаў яго творчасці. На што Шалкевіч пажартаваў: «Лепш 200 чалавек на юбілеі, чым 500 на похаранах». Пасля канцэрту Hrodna.life распытаў у наведвальнікаў, што для іх значыць Шалкевіч. Спойлер: адмоўных водгукаў не было.
«Я вельмі даўно Віктара ведаю, — распавёў Петр Анісімовіч. Ён — артыст, каторым варта захапляцца. Такі вясёлы. У нас вельмі мала пазітыву. А тут і музыка, і пазітыў.
У ім ёсць агонь, каторы ўсё растопіць.
Цудоўны чалавек. Усе яго песні люблю, не назаву нейкую адну. За сталом спяваем якая прыйзе на думку. Прыгожа, цудоўна, дзякуй богу, што ён ёсць, і што ёсць дзе з ім сустрэцца.
«Да канца засталіся — значыць — спадабалася,» — тлумачыць Мікалай Доўгель з Берастовіцкага раёна. -
Зачапіла ўсё на сто працэнтаў. Успомнілі маладосць"
Віктар Шалкевіч сабраў на канцэрце ў Гродне каля 200 чалавек
«Ох, Шалкевіч! Гэта голас Гародні, — кажа Ала Петрушкевіч. — Гэта голас таго, што адышло. 30-я гады, міжваенная Гародня — гэта Шалкевіч. Заўсёды дзіву даюся, як яшчэ нешта можа стварыць Шалкевіч.
За душу кранаюць не толькі струны яго гітары, але і гэты незвычайны лірызм ягоных песняў.
І смяюся, і сумую і маю найвялікшую асалоду слухаць яго. Асабліва на схіле зімы».
«Магу пра Шалкевіча сказаць шмат чаго, — распавядае Валеры Маскевіч. — Гадоў 15 таму, калі я быў яшчэ звычайным „рускоговорящим“ вучням, да нас у школу прыйшоў гэты чалавек.
Я, калі песню пра пацукоў пачуў, божа мой, штосці ўнутры мяне скалыхнулася!
Потым пачаў паглыбляцца ў гэту невядомую атмасферу яго творчасці. Кожны раз прыходжу на канцэрты.
Некалькі гадоў таму так здарылася ў жыцці, што ў мяне адначасова памерлі два дзеда. І я прыйшоў на агульнанацыянальную дыктоўку, якую ў той год вёў Шалкевіч. Гэты чалавек сваёй энергетыкай так мяне ўскалыхнуў, што я зразумеў - жыццё працягваецца. Удзячны яму за гэта».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…