Прэзентацыя кнігі «Наш радавод» адбудзецца 1 сакавіка, сустрэча пройдзе ў фармаце жывой бібліятэкі.
Кніга ўспамінаў склалася з эсэ, якія напісалі слухачы курса «Наш радавод» ва Універсітэце Залатога Веку. Трагічныя падзеі ХХ стагоддзя, заўчасныя страты сваякоў, цяжкія перажыванні закранулі практычна кожную сям’ю. Імкненне родных засцерагчы псіхіку дзяцей ад гэтых ведаў прывяло да поўнага замоўчвання гісторый роду.
«Мае слухачы адгукнуліся на прапановы напісаць пра асоб, якія найбольш уплывалі на іхняе развіццё ў дзяцінстве, а таксама падзяліцца гісторыяй сваёй сям'і, каб не знікла памяць аб дарагіх людзях, — кажа Любоў Зорына, выкладчыца курса „Наш радавод“. — Аповесці з побыту пасляваеннага Гродна і акольных вёсак, жыццяпісы сваіх дзядуль, бабуль і бацькоў змяшчаюць шмат цікавых фактаў».
Сустрэча з героямі кнігі пройдзе па адрасе вул. Будзёнага, 48а — 86, 1 сакавіка, пятніца, 13.00.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…