Навіны

«Не кожны гатовы пра гэта расказаць». У Гродне прэзентавалі праект #БезПраваНаРасправу

#БезПраваНаРасправу — гэта мультымедыйны праект праваабарончага цэнтру «Вясна». Ён складаецца з 10 гісторый людзей, якія сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем з боку дзяржавы. Праект прэзентаваў у Гродне 26 лютага яго каардынатар і юрыст «Вясны» Павел Сапелка.

Праблемай жорсткага абыходжання з людзьмі «Вясна» займаецца ўжо гадоў 20. Але, як кажа Павел Сапелка, пра вынікі працы мала расказвалі шырокаму колу людзей.

Праца над праектам распачалася пасля флэшмоба #Metoo, калі жанчыны расказвалі пра гвалт, ахвярамі якога яны сталі. У «Вясне» папрасілі расказаць людзей пра гвалт з боку дзяржавы. Акрамя гісторый, праект прапаноўвае парады і ўзоры дакументаў.

— Расказаць — вельмі важна. Не кожны, хто падвергся жорсткаму абыходжанню, спяшаецца расказаць пра гэта і распачаць меры па аднаўленні сваіх правоў. Пра многія сітуацыі мы не даведваемся, бо чалавек адчувае не толькі фізічны, але і псіхалагічны боль. Многія жывуць з ім доўга, — расказвае Павел.

У гісторыях адлюстраваны не толькі Мінск, але і Брэст, Гродна, Ганцавічы, Смаргонь. Захаваўся і гендарны баланс. Праваабаронцы баяліся, што гісторый ад мужчын будзе больш, бо яны больш «касячаць», іх больш у турмах, да смяротнага пакарання прыгаворваюцца толькі яны. Аказалася, што гісторый ад мужчын і жанчын прыкладна аднолькавая колькасць. Пры тым, у некаторых выпадках на месцы ахвяры магла быць толькі жанчына.

Пасля праекта колькасць зваротаў да праваабаронцаў павялічылася

— У людзей, якія адстойваць правы, ёсць жаданне не толькі пакараць крыўдзіцеля, але і стварыць прэцэдэнт для паляпшэння сітуацыі ў будучыні, — кажа Павел. Пасля праекта колькасць зваротаў да праваабаронцаў павялічылася. Зараз у актыўнай працы «Вясны» 10 зваротаў.

Колькі наогул падаецца скаргаў на жорсткае абыходжанне, даведацца складана. Паводле заканадаўства дзяржава павінна прадастаўляць статыстычныя дадзеныя, пакуль для іх збору не спатрэбіцца правесці дадатковае раследаванне. А для збору дадзеных па жорсткім абыходжанні яно патрабуецца. З такой матывіроўкай дзяржава адмаўляе праваабаронцам.

600 зваротаў і толькі адзін суд

Адзіныя дакладныя лічбы яны пачулі падчас справаздачы Беларусі перад Камітэтам супраць катаванняў. Улады паведамілі, што з 2012 па 2015 год у дзяржорганы было пададзена больш за 600 зваротаў. Па 10 правялі раследаванні, адно дайшло да суду.

Стварыць асобны артыкул і спецпадраздзяленні

Дадзеныя складана палічыць самастойна, бо ў Беларусі няма асобнага артыкула па жорсткім абыходжанні. Камітэт супраць катаванняў настойвае на тым, што катаванні і жорсткае абыходжанне трэба крыміналізаць і усталяваць адказнаць на аснаванні канкрэтнага артыкула крымінальнага кодэкса. Дзяржава кажа, што ёсць іншыя артыкулы, па якіх можна судзіць. Напрыклад, такія парушэнні кваліфікуюць па арт. 426 — перавышэнне ўлады службовай асобай.

— У нас не створана нацыянальнага прэвентыўнага механізма па супрацьдзеянні распаўсюджанню катаванняў і жорсткага абыходжання. Нацыянальны механізм — гэта падраздзяленне сілавых ведамств, якое прыпаднята над асноўнай масай органаў і займаецца выключна пытаннямі расследавання выпадкаў жорсткага абыходжання. Так у многіх дзяржавах. Напрыклад, Малдова стварыла ў пракуратуры спецпадраздзяленне, увяла пост амбудсмэна — упаўнаважанага па правах чалавека. Гэтыя меры пачалі паціху выпраўляць сітуацыю ў краіне, — кажа Павел.

У нас жа выпадкі жорсткага абыходжання, у якіх віноўны супрацоўнік УУС РАУС Кастрычніцкага раёна, будзе расследаваць следчы таго ж Кастрычніцкага РАУСа. У такіх сітуацыях цяжка быць аб’ектыўным.

«Практычна нічога не змянілася»

Улічваючы, што метады зваротаў і скаргаў менш эфектыўныя, праваабаронцы вымушаныя размаўляць з дзяржавай «пасродкам міжнародных арганізацый». І гэта бывае больш эфектыўным. Ёсць Камітэт па правам чалавека, куды можна скіроўваць індывідуальныя паведамленні пра нарушэнне міжнароднага пакта аб грамадскіх і палітычных правах. Праўда, рашэнні яго носяць рэкамендацыйны характар, таму беларускі бок іх не выконвае.

Праваабаронцы супрацоўнічаюць са спецдакладчыкамі ААН. Яны, у сваю чаргу, паведамляюць уладам, што пэўнае іх рашэнне парушае абавязальніцтвы ці правы чалавека і прапануе змяніць гэта. Такая камунікацыя часта бывае непублічнай, але дзейнай.

Яшчэ адзін метад — альтэрнатыўныя даклады ў міжнародныя органы. Гэта такое сабе спаборніцтва ў прадастаўленні інфармацыі паміж праваабаронцамі і дзяржавай. У маі гэтага года Беларусь будзе праводзіць справаздачу перад Камітэтам супраць катаванняў пра рэалізацыю рэкамендацый, якія ім даў орган.

— У параўнанні з красавіком мінулага года практычна нічога не змянілася. Хаця раней былі пэўныя рухі ў пазіцыі дзяржавы ў лепшы бок, — кажа Павел.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024