Самаабарона скончылася трагічна. Жанчына адштурхнула п’янага, а ён упаў і потым памёр

У Астравецкім раёне жанчына адштурхнула ад сябе п’янага мужчыну, які да яе чапляўся, а ён упаў на бетон і неўзабаве памёр, паведамляе прэс-служба uvd.grodno.by.

Усё адбылося ў канцы мінулага тыдня. Мужчына 1956 года і жанчына 1959 года нараджэння былі знаёмыя адзін з адным. Яны сустрэліся ў раёне абеду, мужчына ўжо быў п’яны.

Калі ён паспрабаваў зблізіцца, жанчына адштурхнула яго. У сілу стану, пацярпелы ўпаў, моцна стукнуўшыся галавой аб бетон. Аднак пазней ён змог падняцца.

Падзенне не прайшло бясследна, пасля ўстаноўлена, што ён атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, ад якой праз два дні памёр у сябе дома. У дачыненні да жанчыны цяпер распачата крымінальная справа па артыкуле «Прычыненне смерці па неасцярожнасці».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025