Жыхару Гродна не спадабаўся знешні выгляд падлеткаў. Праз агрэсіўныя праявы непрыязнасці яму пагражае крымінальная адказнасць за хуліганства.
Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю ўвечары на вуліцы Крамко ў Гродне, паведамляе uvd.grodno.by. Нецвярозы і раней судзімы 21-гадовы гродзенец разам са знаёмымі ішлі ў госці. Убачыўшы кампанію падлеткаў, малады чалавек падышоў да іх і папрасіў цыгарэту. Аднак амаль адразу забыўся пра сваю просьбу, бо яму вельмі не спадабаліся прычоскі хлопчыкаў і дзяўчынак.
Агрэсіўны хлопец прадэманстраваў сваю незадаволенасць пад артыкул КК «Хуліганства» — некалькі разоў ударыў аднаго з непаўнагадовых, у іншага сарваў з галавы шапку. Пасля гэтага нецвярозая кампанія сышла. Падлетак, які застаўся без шапкі, патэлефанаваў у міліцыю.
З мэтай высвятлення асобы парушальніка супрацоўнікі міліцыі адпрацоўвалі пад’езды дома, дзе, як мяркуецца, магла знаходзіцца кампанія, апытвалі жыхароў і відавочцаў. У выніку праведзеных мерапрыемстваў падазраваны быў затрыманы. Узбуджана крымінальная справа.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…