Гродзенскае фехтаванне паступова выбіраецца з падвалаў: да залащ у СШ № 34 і СШ № 28 дадалася пляцоўка з сучаснымі дарожкамі ў будынку РУП «Белтэлекам» на Горкага, 87/1, піша «Вячэрні Гродна».
Урачыстае адкрыццё новай залы адбылося ў панядзелак, 25 лютага. У прасторным памяшканні сабраліся юныя спартсмены, трэнеры і бацькі.
— Фехтаванне — гэта складаны тэхнічны від спорту, таму абсталяванне да яго таксама нятаннае. Для таго каб закупіць усё гэта і падрыхтаваць залу, спатрэбіўся год, — распавёў старшыня беларускай рэспубліканскай федэрацыі фехтавання Аляксей Аўсянкін. — Прыемна, што дзецям падабаецца тут займацца. Нават бацькі падыходзілі да мяне і казалі, што, нарэшце, выйшлі з падвалаў.
У федэрацыі ўпэўненыя, што новая зала дазволіць палепшыць якасць падрыхтоўкі гродзенскіх спартсменаў, якія ў будучым здолеюць вярнуць страчаныя лідэрскія пазіцыі беларускага фехтавання.
Зала была пабудавана на сродкі міністэрства інфармацыі і сувязі, беларускай федэрацыі фехтавання, а таксама грлдзенскага філіяла РУП «Белтэлекам».
У Гродзенскай вобласці фехтаванне развіваецца ў двух спецыялізаваных школах. Гэта ДЮСШ № 9 імя Аляксандра Курловіча і гродзенская абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў «Альянс», а таксама ў гродзенскім абласным комплексным цэнтры алімпійскага рэзерву. Усяго фехтаваннем у вобласці пад кіраўніцтвам 12 трэнераў займаюцца 266 спартсменаў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…