Пад Навагрудкам машына з’ехала ў кювет. Адзін пасажыр памёр

Інцыдэнт адбыўся побач з пасёлкам Любча. «Фольксваген Гольф» з’ехаў у кювет. У машыне на момант аварыі знаходзіліся 5 чалавек, адзін з пасажыраў сканаў да прыезду «хуткай».

Як паведаміў галоўны ўрач Навагрудскай ЦРБ Аляксандр Сіліч, астатнія пасажыры ў шпіталізацыі не мелі патрэбу, уся дапамога была аказана ім амбулаторна.

— На дадзены момант усе акалічнасці здарэння высвятляюцца. Дакладна вядома, што машына перакулілася. Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа. Пасажыр на пярэднім сядзенні быў не прышпілены, у выніку яго прыціснула аўтамабілем, ён памёр на месцы, — распавёў «Гродзенскай праўдзе» начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Андрэй Цыдзік.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025