Выяўлены факты атрымання хабару адным з кіраўнікоў структурных падраздзяленняў УАЗ «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі горада Гродна», паведамляе гродзенская міліцыя.
За ўзнагароджанне падазраваны неаднаразова забяспечваў станоўчае вырашэнне пытанняў па закупцы медустановай эндапратэзаў замежнай вытворчасці ад аднаго і таго ж прыватнага прадпрыемства.
Пры правядзенні ператрусу па месцы жыхарства падазраваны добраахвотна выдаў супрацоўнікам міліцыі 15 000 долараў ЗША.
Па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.ч.1, 2 арт.430 КК РБ «Атрыманне хабару», распачатая крымінальная справа. Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне дадатковых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці дадзенага грамадзяніна, а таксама іншых саўдзельнікаў названай злачыннай схемы, якая дзейнічала некалькі гадоў.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…