Пяць дзён без газу жыў цэлы пад’езд дома № 55 па вуліцы Савецкіх Памежнікаў у Гродне. У аднаго з жыхароў былі непаладкі з газавым абсталяваннем, але спецыялісты не маглі патрапіць у яго кватэру. Праз пагрозу няшчаснага выпадку без газу амаль тыдзень знаходзіліся і жыхары іншых кватэр у пад’ездзе, пишет grodnonews.by.
Зміцер Турлан, дырэктар прадпрыемства «Гроднагаз»:
— Усе суб’екты прафілактыкі сабраліся. Гэта і прадстаўнікі ЖЭСа, міліцыя. Сумесна зараз будзем спрабаваць патрапіць, абследаваць, адключаць газавыкарыстоўвальнае абсталяванне і складаць усе неабходныя дакументы і пускаць газ ўсім добрапрыстойным грамадзянам гэтага пад’езда.
Супрацоўнікі прадпрыемства звярнуліся ў пракуратуру, і толькі пасля гэтага спецыялісты змаглі трапіць у праблемную кватэру. На дадзены момант газ адсутнічае толькі ў ёй, усе астатнія жыхары дома зноў атрымалі доступ да газу.