На носе ўжо вясна, а палі з непрыбранай кукурузай стаялі ў Слонімскім раёне амаль да канца зімы. Такую карціну назіралі жыхары вёскі Русакова, у прыватнасці Святлана Лагвінюк, піша «Газета Слонімская».
Жанчына распавяла, што мясцоваму фермеру выдзелілі каля двухсот гектараў зямлі, якая проста безгаспадарная стаіць, а ў некаторых месцах і зусім зарастае быльнікам.
— Ён засеяў гэтыя палі кукурузай, толькі незразумела для чаго. Бо збіраць ураджай ён нават і не збіраўся, а чакаў, пакуль кукуруза згніе. Незразумела, навошта трэба было браць у дзяржавы такі вялікі кавалак зямлі, гадаваць кукурузу і чакаць, пакуль яна згніе, бо колькі жывёл на фермах можна было б накарміць. На гэтым полі нават цюкі сена стаяць счарнелыя з мінулага года. Вось такі ў нас парадак на дзяржаўных палях, — здзіўляецца Святлана.
Жанчына абураецца. Раней яна сама прасіла ў мясцовай улады для сябе кавалак зямлі, але ёй у гэтым адмовілі. Святлана таксама расказала, што непарадак на гэтым полі адбываецца ўжо не першы год.
Незразумелым застаецца і іншае: навошта браць вялікі надзел зямлі, засейваць яго, а ўраджай даводзіць да непрыдатнага стану? Сьвятлана здзіўляецца, да чаго такая негаспадарлівасьць.
Сам арандатар зямлі ад каментароў адмовіўся, спаслаўшыся толькі на тое, што аддаваць за бесцань кукурузу ў калгасы не збіраецца.
— Якія да мяне пытанні?! Гэта маё асабістае, а не ваша. Ні адзін я не прыбраў: яшчэ не ўсе сельгаспрадпрыемствы кукурузу прыбралі, а што вы ад мяне хочаце? У гэтым я не бачу ніякага страху. Нам умовы надвор’я не дазваляюць прыбіраць ураджай. Мне грошай ніхто не дае ні на насенне, ні на што. І за ўборку ніхто людзям не плаціць. Так што якія ёсць пытанні?
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…