2 сакавіка кампанія «Будзьма беларусамі!» і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA выпраўляюцца ў Гародню, каб на адмысловым прэс-клубе абмеркаваць узаемадзеянне грамадскага сектару і ўладаў у рэгіёне. Сустрэча адбудзецца ў шэрагу цэлай серыі мерапрыемстваў, якія праходзяць у Віцебску, Магілёве, Мінску і Брэсце ў межах рэгіянальнай праграмы «Разам да справы».
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Гарадзеншчыны.
На мерапрыемстве пад назвай «Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця» мы разам паспрабуем вызначыць:
— Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?
— Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?
-Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?
— Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?
Сваім досведам падзеляцца спікеры:
— Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах «Разам да справы» па ўсёй Беларусі.
- Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.
— Юлія Каляда, сябра праўлення «ВелаГродна» (Гародня), раскажа пра мясцовы актывізм і паспяховае супрацоўніцтва з партнёрамі і ўладамі.
— Аляксей Шота, Рэдактар Hrodna life (Гародня), раскажа, як актывістам і журналістам наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва.
Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 1 сакавіка). Сустрэча пройдзе 2 сакавіка, у 13.00 у Цэнтры гарадскога жыцця. Уваход вольны!