Чэхі плануюць адкрыць у Гродне піваварню

Яшчэ адзін азнакамляльны візіт ў Гродзенскую вобласць здзейсніў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Пярніцкі. Ён зацікавіўся магчымасцю паўдзельнічаць у тэндэры на стварэнне піваварні ў рэстаране палацава-паркавага комплексу «Свяцк», піша «Гродна Плюс»

У гэтым годзе беларускія бізнэсмэны ўжо запланавалі візіт на піваварні Чэхіі з мэтай азнакамлення з вопытам замежных калег. У сваю чаргу, чэшскія прадпрымальнікі наведаюць Беларусь. У 2019-ым яны пазнаёмяцца з інвестыцыйнай прывабнасцю Віцебшчыны і Міншчыны. Візіт на Гродзеншчыну запланаваны на 2020 год.

— Мы паспяхова ўдзельнічалі ў тэндэры, кампанія «Амавэл», якая была пастаўшчыком абсталявання для гідраэлектрастанцыі на рацэ Нёман. І ёсць яшчэ шмат магчымасцяў у сельскай гаспадарцы і харчовай прамысловасці, — кажа Томаш Пярніцкі, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Чэшскай Рэспубліцы ў Рэспубліцы Беларусь.

Сёння Прынямонне вядзе актыўнае супрацоўніцтва з чэшскімі кампаніямі ў розных галінах прамысловасці і забяспечвае таваразварот амаль ў 20 мільёнаў долараў. Тэмп росту ў параўнанні з 2017 годам складае 132 адсотка. Аднак абодва бакi старанна працуюць над тым, каб яшчэ больш развіваць эканамічную эфектыўнасць партнёрства.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025