Яшчэ адзін азнакамляльны візіт ў Гродзенскую вобласць здзейсніў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Чэшскай Рэспублікі Томаш Пярніцкі. Ён зацікавіўся магчымасцю паўдзельнічаць у тэндэры на стварэнне піваварні ў рэстаране палацава-паркавага комплексу «Свяцк», піша «Гродна Плюс»
У гэтым годзе беларускія бізнэсмэны ўжо запланавалі візіт на піваварні Чэхіі з мэтай азнакамлення з вопытам замежных калег. У сваю чаргу, чэшскія прадпрымальнікі наведаюць Беларусь. У 2019-ым яны пазнаёмяцца з інвестыцыйнай прывабнасцю Віцебшчыны і Міншчыны. Візіт на Гродзеншчыну запланаваны на 2020 год.
— Мы паспяхова ўдзельнічалі ў тэндэры, кампанія «Амавэл», якая была пастаўшчыком абсталявання для гідраэлектрастанцыі на рацэ Нёман. І ёсць яшчэ шмат магчымасцяў у сельскай гаспадарцы і харчовай прамысловасці, — кажа Томаш Пярніцкі, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Чэшскай Рэспубліцы ў Рэспубліцы Беларусь.
Сёння Прынямонне вядзе актыўнае супрацоўніцтва з чэшскімі кампаніямі ў розных галінах прамысловасці і забяспечвае таваразварот амаль ў 20 мільёнаў долараў. Тэмп росту ў параўнанні з 2017 годам складае 132 адсотка. Аднак абодва бакi старанна працуюць над тым, каб яшчэ больш развіваць эканамічную эфектыўнасць партнёрства.