Наведванне музея Максіма Багдановіча для дзяцей, што наведваюць беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках і іх бацькоў арганізавала Гродзенская суполка таварыства беларускай мовы. Экскурсіі адбыліся выходнымі 16−17 лютага, напярэдадні святкавання Дня роднай мовы.

У музеі дзеці даведаліся пра дзіцячыя гады выбітнага паэта, паслухалі творы Багдановіча для дзяцей і пазнаёміліся з героямі яго дзіцячых вершаў - вадзяніком і лесавіком.

Напрыканцы экскурсавод прапанавала гульню, дзе трэба было ўзгадаць, якія рэчы бачылі ў розных пакоях дома-музея і назваць іх па-беларуску. На памяць пра імпрэзу ўдзельнікі атрымалі беларускія паштоўкі. За роднай мовай - у музей Багдановіча. ТБМ зладзіла экскурсію для дзяцей з беларускамоўных садкоў

Як кажа сябра Гродзенскай суполкі ТБМ, Наталля Карповіч, адукацыйныя і культурніцкія мерапрыемствы, скіраваныя на распаўсюд беларускай мовы і падтрымку навучання па-беларуску, ТБМ ладзіць увесь час. Апошнія з такіх акцый прайшлі ў беларускамоўных садках і пачатковых школах на Каляды.


«Каб было дзетак, як у садзе кветак!» Калядоўшчыкі з казой і мішкам наведалі дзіцячы садок


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]