З 20 лютага ў Гродне стартаваў XVIII Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест». У гэтым годзе на яго прыехалі больш за 40 калектываў з 8 краін.

Ёсць удзельнікі з Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Сербіі, Румыніі, Латвіі і Літвы.

Фестываль адкрыўся 20 лютага ў драмтэатры. На наступны дзень у Свята-Пакроўскім саборы пачаліся праслухоўванні калектываў. Яны працягнуцца два дні. 23 лютага на сцэне драмтэатра адбудзецца вялікі гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў.

https://www.instagram.com/p/BuI2J8CnADY/

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]