Учора ў Іўеўскім раёне п’яная былая загадчыца малочнатаварнай фермы ўгнала службовы аўтамабіль, паведамляе міліцыя.
Жанчына 1980 года нараджэння ў аўторак раніцай з’явілася ў нецвярозым выглядзе на працоўным месцы, за што была звольненая. Затым жанчына ўгнала з тэрыторыі малочна-таварнай фермы, якой кіравала, службовую «Ніву».
Ніхто з работнікаў не змог спыніць начальніцу, і тая, віляючы з боку ў бок, выехала на дарогу агульнага карыстання. Праз пару кіламетраў аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся. На дапамогу прыйшлі былыя калегі. Кіроўца траўмаў не атрымала, а вось машына апынулася пашкоджанай даволі моцна. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле «Угон».
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…