21 лютага мы ўсе святкуем радасны дзень для нас — Дзень роднай мовы. Да гэтай падзеі «Луч» выпускае асаблівую лімітаваную калекцыю мужчынскіх і жаночых гадзіннікаў — «Мова», піша Marketing.by.
Зараз усё больш прагрэсіўных маладых людзей выкарыстоўваюць беларускую мову ў штодзённым жыцці. Гэтая калекцыя пра тых, хто на пытанне, адкуль яны, горда адказваюць: «Я з Беларусі».
Класічны корпус новых гадзіннікаў і строгае спалучэнне чорнага раменьчыка і белага цыферблата — гэта працяг новай «беларускасці». Ілюстрацыя таго, што наша мова гэта не толькі аглядка на традыцыі і гісторыю, але што гэта модна і сучасна, —распавялi на прадпрыемстве.