Гродзенскі піцатрак, які стаіць у двары на вуліцы Кірава, 3, прапануе сваім кліентам новыя стравы з вэнджанымі конікамі і вострымі соўсамі. Такім чынам піцатрак хоча правесці дні мексіканскай піцы ў Гродне.
«У бліжэйшы час парадуем гараджан мексіканскай кухняй, — распавядае ўладальнік піцатрака Павел Максімчык. — У меню стравы дадаваць не будзем, але калі кліент захоча, мы гатовыя яму прыгатаваць новую піцу ці піту з вэнджанымі конікамі і вострымі мексіканскімі соўсамі. Гэта незвычайныя стравы, думаем, гродзенцам будзе цікава іх пакаштаваць».
Браты Павел і Валерый Максімчыкі запусцілі ў Гродне піцатрак у чэрвені 2018 года. Гэта першы ў Беларусі фургон, у якім можна гатаваць піцу ў печы на дровах.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…