Гродзенскі піцатрак, які стаіць у двары на вуліцы Кірава, 3, прапануе сваім кліентам новыя стравы з вэнджанымі конікамі і вострымі соўсамі. Такім чынам піцатрак хоча правесці дні мексіканскай піцы ў Гродне.

«У бліжэйшы час парадуем гараджан мексіканскай кухняй, — распавядае ўладальнік піцатрака Павел Максімчык. — У меню стравы дадаваць не будзем, але калі кліент захоча, мы гатовыя яму прыгатаваць новую піцу ці піту з вэнджанымі конікамі і вострымі мексіканскімі соўсамі. Гэта незвычайныя стравы, думаем, гродзенцам будзе цікава іх пакаштаваць».

https://www.instagram.com/p/BuEyzFPHeAM/

Браты Павел і Валерый Максімчыкі запусцілі ў Гродне піцатрак у чэрвені 2018 года. Гэта першы ў Беларусі фургон, у якім можна гатаваць піцу ў печы на ​​дровах.


А яшчэ на Кірава, 3 знаходзіцца рэдакцыя Hrodna.life. Вы можаце прыйсці да нас у госці, распавесці, ці спадабалася вам піца з конікамі, а таксама купіць кнігу Руслана Кулевіча «Горад адзін, успаміны розныя».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]