Навіны

Вінаватыя людзі? У Румлёўскім парку выратавалі вавёрку з перабітымі лапкамі

Чытач Hrodna.life Ігар Субоцін распавёў, як 19 лютага разам з мамай ратаваў ручную вавёрку ў Румлёўскім парку. У вавёркі былі перабітыя лапкі. Мужчына лічыць, што звярок пацярпеў ад рук чалавека.

Ужо некалькі гадоў у Румлёўскім парку жывуць вавёркі, якія зусім не палахлівыя. Яны з цікаўнасцю падыходзяць да людзей,
выпрошваюць ежу і нават ідуць на рукі. Палюбавацца звяркамі прыходзяць жыхары бліжэйшых мікрараёнаў. 19 лютага адна з ручных вавёрак ляжала на зямлі з перабітымі лапкамі.

«Параненую вавёрку заўважылі жанчыны, якія гулялі па парку, — распавядае Ігар Субоцін. — Мая мама праходзіла побач і ёй быў неабыякавы лёс маленькага жыхара нашага лесу. Яна забрала яе дадому, вавёрка была ў крыві. Мы завезлі звярка ў заапарк, дзе яго перадалі ветэрынарам».

Вавёрка, якую Ігар Субоцін завёз у заапарк
Ручныя вавёркі з’яўляюцца традыцыйнымі насельнікамі лесапарку Румлёва ў Гродне. Гараджане прыносяць жывёлам сухафрукты і семечкі. Пра ручных звяркоў не раз пісалі СМІ.

«Вавёрка жывая і знаходзіцца ў заапарку. У яе траўміраваны хрыбетнік. Рана не кусаная, так што сабака её не грыз. Мабыць гэта справа рук чалавека, сама яна так параніцца не магла. Хтосьці ці каменем ці палкай дапамог», — дадаў Ігар.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025