Арцыбіскуп Кандрусевіч выступіў супраць бясплатнай працэдуры ЭКА

Кіраўнік беларускіх католікаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў супраць прапановы Мінздароўя зрабіць для беларусак бясплатнай першую спробу ЭКА (экстракарпаральнага апладнення). Ён апублікаваў адкрыты ліст на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі і міністра аховы здароўя Валерыя Малашкі.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі прывёў аргументацыю з дзевяці пунктаў і падкрэсліў, што гэта датычыць «будучыні нашай краіны».


Першую спробу ЭКА ў Беларусі зробяць бясплатнай


1. «Вучэнне Каталіцкага Касцёла супраць ЭКА, таму што гэтая працэдура парушае святасць акту зачацця, як гэта задумана Створцам». Паводле мітрапаліта Кандрусевіча, зачацце адбываецца ў выніку супрацы жанчыны і лекара, што наносіць удар па бацькоўству. «Ёсць шэраг даследаванняў аб тым, як цяжка маці і бацьку наладзіць нармальныя адносіны са сваім дзіцем, зачатым «у прабірцы», — піша ён.

2. Каталіцкі мітрапаліт заклапочаны знішчэннем імбрыёнаў: «Працэдура ЭКА немагчымая без знішчэння эмбрыёнаў, кожны з якіх мае такое ж права на жыццё, як і кожны з нас».

Ён згадвае афіцыйныя звесткі, што кожны год у Беларусі праводзіцца больш за 3000 поўных скончаных цыклаў дапаможных рэпрадукцыйных тэхналогій (ДРТ). Пры гэтым нараджаецца каля адной тысячы дзяцей у год. Значыць, як мінімум 2/3 зачатых дзяцей гіне, падсумоўвае Кандрусевіч.

Ён дадае, што пры праграмах ДРТ ствараюцца «так званыя запасныя эмбрыёны, якія пасля выкарыстоўваюцца для даследаванняў, знішчаюцца або замарожваюцца для далейшых спробаў ЭКА. Міф пра тое, што можна правесці ЭКА, маючы толькі адну яйцаклетку, — хлусня: ніводная клініка на такое не пагодзіцца. Аднак інфармацыя аб гэтым практычна недаступная».

3. На думку мітрапаліта, ЭКА — «гэта велізарны бізнэс на чалавечай бядзе». Ён кажа, што бізнэсоўцы і медыкі замоўчваюць цяжкія, «часам катастрафічныя наступствы гэтай працэдуры для жанчыны, а таксама дадзеныя аб слабым здароўі, а часам інваліднасці дзяцей, зачатых такім ненатуральным чынам».

4. Кандрусевіч сумняецца, ці змогуць дзеці, зачатыя пры дапамозе ЭКА, самастойна стаць бацькамі: «Даследаванні на гэтую тэму альбо адсутнічаюць, альбо недаступныя».

5. «ЭКА адкрывае шырокія магчымасці для сурагатнага мацярынства і гандлю дзецьмі. Па сваёй сутнасці сурагатнае мацярынства — гэта абмен дзіцяці ва ўлонні маці на грошы», — абагульняе дзве працэдуры кіраўнік беларускіх католікаў.

6. Мітрапаліт называе ЭКА бесчалавечнай працэдурай. Фінансаванне яе з бюджэту, кажа ён, «робіць нас усіх адказнымі за гэтае зло, з чым мы не можам пагадзіцца».

На яго думку, ЭКА не дапаможа палепшыць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне: «Цяпер у Беларусі нараджаецца штогод каля 100 тысяч дзяцей: натуральна, што 1 тысяча дзяцей, народжаных у выніку працэдур ДРТ, праблему дэмаграфіі ніякім чынам не вырашыць». Кандрусевіч заклікае большую ўвагу звярнуць на аборты, якіх у Беларусі робяць 30 тысяч штогод.

7. «ЭКА стала адпраўным пунктам для генетычнай інжынерыі, кланавання, прэ-імплантацыйных генетычных дыягназаў (адсяванне эмбрыёнаў), збору ствалавых клетак эмбрыёнаў, даследаванняў па дзецях ад трох бацькоў і гібрыдах чалавека і жывёл».

8. Выступаючы супраць ЭКА, мітрапаліт лічыць, што гэтая працэдура спрабуе падмануць бясплоднасць. «Бясплоддзе — гэта вялікі цяжар і суровае выпрабаванне для сужонкаў, але чалавечая годнасць не можа быць прынесена ў ахвяру дзеля мэты валодання дзіцем». На яго думку, дактары павінны імкнуцца вылечыць бясплоднасць, «а не замяняць Богам дадзены дар плоднасці медыцынскімі тэхналогіямі».

9. Бяздзетным сем’ям ён прапануе ўсынаўленне, патранатнае выхаванне або іншыя формы дапамогі дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. Напрыклад, у беларускіх дамах-інтэрнатах знаходзяцца 3,4 тысячы дзяцей-сірот, пазбаўленых бацькоўскай апекі.

«Сур'ёзнай альтэрнатывай ЭКА з’яўляюцца метады распазнавання плоднасці (МРП), якія на сённяшні дзень практычна цалкам ігнаруюцца беларускім Міністэрствам аховы здароўя. Гэтыя метады нейтральныя з маральнага пункту гледжання, бяспечныя для здароўя, умацоўваюць сужэнства і ў многіх выпадках па эфектыўнасці пераўзыходзяць ЭКА», — называе Кандрусевіч магчымую альтэрнатыву.

«Неабходна шырокае інфармаванне аб тым, што часта бясплоддзе ўзнікае па прычыне папярэдніх абортаў, выкарыстання гарманальнай кантрацэпцыі і спіраляў. Бясплоддзе можа наступаць і ў выніку выпадковых палавых сувязяў і венерычных захворванняў, менавіта таму Касцёл заўсёды заклікае да цнатлівасці да шлюбу і вернасці ў шлюбе. Нельга забывацца і пра духоўныя прычыны, якія праяўляюцца ў тым, што сужонкі плануюць нараджэнне толькі аднаго — максімум дваіх дзяцей і забываюцца пра біблійны заклік „пладзіцца і размнажацца“»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024