Учора, пералазячы з аднаго балкона на іншы ў шматпавярхоўцы, 30-гадовы мужчына ў стане алкагольнага ап’янення не змог утрымацца і зваліўся з вышыні трэцяга паверха, піша “Гродзенская праўда”.
– Стан пацыента вельмі цяжкі, ён быў дастаўлены з сур’ёзнымі траўмамі. Зараз пацярпелы без прытомнасці, не можа самастойна дыхаць і знаходзіцца на апараце ШВЛ, – распавёў галоўны ўрач бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Сяргей Лазарэвіч.


