Мапедыст пасля ўчорашняга ДТЗ на вуліцы Дзяржынскага змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Гэта здарэнне стала першым з пачатку года з удзелам гэтага транспарту, паведамляе ДАІ Гродна.
48-гадовы гродзенец атрымаў сур’ёзныя траўмы галавы, таму яго не апытвалі. Прайграць карціну таго, што адбылося, дапамог знаёмы, якога той падахвоціўся падвезці на міні-рынак. Ён стукнуўся правай рукой і ў медыцынскай дапамозе не меў патрэбы. Распавёў, што кіроўца пасля ўключэння чырвонага сігналу святлафора затармазіў, дапусціў занос і падзенне на правы бок.