Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. Спаборніцтвы праходзяць у горадзе Шарджа (Арабскія Эміраты). Аляксандр кінуў дзіду на 31 м 10 см, піша “Гродзенская праўда”.
– Я усталяваў рэкорд Еўропы і свой асабісты. Усім вялікі дзякуй за падтрымку і дапамогу, – пракаментаваў гэты поспех гродзенец.
У іншых дысцыплінах на старты Сусветных гульняў Аляксандр выйдзе 18 і 20 лютага, а 24 лютага яго чакае барацьба за Гран-пры спаборніцтваў.



