Навіны

Распачалася рэгістрацыя на сёлетні Фэст Экскурсаводаў

13−14 красавіка 2019 года адбудзецца юбілейны 10-ты Фэст Экскурсаводаў. Фэст экскурсаводаў - унікальнае мерапрыемства, бо ў гэты час адбываецца шэраг бясплатных экскурсій не толькі па Мінску, але і па ўсей Беларусі. Прымеркаваны Фэст экскурсаводаў да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца 18 красавіка. Кожны год геаграфія Фэста пашыраецца, дабаўляюцца новыя унікальныя маршруты і ўдзельнікі.

Удзельнічаць у Фэсце могуць як і прафесійныя экскурсаводы, так і аматары: краязнаўцы, гісторыкі і тыя, хто цікавяцца гісторыей беларускіх мясцін. Мэта Фэста — папулірызаваць і прыадкрыць гісторыю тых помнікаў і мясцін, якія знаходзяцца побач з намі.

Асноўнымі напрамкамі Фэста 2019 г — правядзенне гістарычных, ваенна-гістарычных, мастацтвазнаўчых, літаратурных, прыродазнаўчых экскурсій, вытворчых экскурсій. Таксама вітаюцца экскурсіі з «дадаткамі»: роварныя, экскурсіі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, экскурсіі-анімацыі, экскурсіі-квэсты.

Рэгістрацыя для гідаў на Фэст будзе ажыцяўляцца з 15 лютага па 1 красавіка 2019 па спасылцы.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у арганізатараў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025