На гродзенскім лёдзе 16 студзеня другі раз за тыдзень сустрэліся «Нёман» і «Юнацтва». Калі ж у першым матчы гродзенцы саступілі суперніку ў серыі булітаў, то ў другой сустрэчы чырвона-чорныя здолелі атрымаць перамогу над мінчанамі ў авертайме.
У чарговы раз каманды паказалі на лёдзе баявы хакей. Без боек і прыгожых шайбаў не абышлося. Інтрыга ў матчы доўжылася на працягу ўсяго часу. Здавалася пры такой роўнай гульні, заўзятары як і ў першай гульні ўбачаць буліты. Але гэтаму не наканавана было спраўдзіцца. На 4-й хвіліне авертайма Амбражэйчик здолеў закінуць у вароты «Юнацтва» вырашальную шайбу і прынесці «Нёману» перамогу.
«Нёман» — «Юнацтва» — 2: 1 АВ (0: 0, 0: 0, 1: 1, 1: 0)
Шайбы закінулі:
0: 1 — Ягор Мажуга (Анатоль Пратасеня, Аляксандр Кулакоў) 24:16
1: 1 — Мікіта Рэмезаў (большасць) (Андрэй Коршунаў, Дзмітрый Амбражэйчик) 39:35
2: 1 — Дзмітрый Амброжэйчик (Андрэй Коршунаў) 63:59
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…