У мэтах прафілактыкі нарады ДАІ будуць дзяжурыць у асабліва небяспечных, у плане раптоўнага з’яўлення жывёл на дарозе, раёнах. У начны час будзе абмежавана хуткасць да 70 км у гадзіну, паведамляе «Гродна Плюс».
— Гэта ад павароту на Бушнева да вёскі Стрыеўка. У вячэрні час з 18 да 24 там пастаянна будзе знаходзіцца нарад і ў будні, і ў выходны дзень. У начны час будзе абмежавана хуткасць да 70 км у гадзіну. Але! Адразу абмоўлюся, не ставім мы мэты выявіць нейкую колькасць парушэнняў перавышэння хуткасці, а менавіта для таго, каб спрафілактаваць, — кажа Уладзімір Назарка, начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У ДАІ расказалі, што сітуацыя на дарогах Гродзеншчыны досыць спакойная. У вобласці знізілася колькасць ДТЗ. У прыватнасці, і з удзелам п’яных кіроўцаў. Калі ў 2017 годзе было зафіксавана 34 падобных інцыдэнту, то у 2018 гэтая лічба знізілася да 29. На жаль, сёння ўсё часцей віноўнікамі няшчасных выпадкаў становяцца нецвярозыя пешаходы і кіроўцы якія не маюць правоў на кіраванне аўтамабілем.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…