Расійская фірма «кінула» гродзенскія заводы на 180 тысяч даляраў

Спачатку фірма з падмаскоўнай Балашыхі некалькі гадоў закупляла малочку ад гродзенскіх прадпрыемстваў, а потым абвясціла аб банкруцтве, піша «Вячэрні Гродна».

Як паведамляе Камітэт дзяржкантролю, камерцыйнае прадпрыемства, зарэгістраванае ў Падмаскоўі, шчыльна супрацоўнічала з беларускімі «малочнікамі», у прыватнасці з Дзятлаўскім сыраробным заводам і ваўкавыскім «Беллактам». Прадукцыю расійская фірма закупляла, каб у далейшым рэалізоўваць яе ў Расіі пад сваёй гандлёвай маркай.

У чэрвені 2018 расейцы ў чарговы раз атрымалі партыю малочнай прадукцыі, аднак дырэктар фірмы не разлічыўся з пастаўшчыкамі, з дня ў дзень абяцаючы пагасіць даўгі. Тым не менш, беларускія прадпрыемствы працягнулі адпускаць малочную прадукцыю без аплаты, а адно з іх — з перавышэннем устаноўленага страхавым дамовай ліміту. У выніку агульная запазычанасць кампаніі перад вытворцамі з Гродзенскай вобласці склала 12 млн расійскіх рублёў (180 тыс. даляраў).

— Перамовы па пытанні вяртання даўгоў не прынеслі выніку — дырэктар расійскай фірмы не спяшаўся выконваць свае абяцанні. У жніўні 2018 года камерцыйнае прадпрыемства нечакана для сваіх партнёраў абвесьціла пра ліквідацыю, а крыху пазней — пра банкруцтва, — дадалі ў ведамстве.

У студзені 2019 года пракуратурай Дзятлаўскага раёна ў дачыненні да дырэктара была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.4 арт.209 КК РБ. Акрамя таго, дзеянні службовых асоб з беларускіх прадпрыемстваў, якія ўдзельнічалі ў здзелках, правераць на законнасць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025